1 снежня 2020
Аўтапрабег «Памятаем! Ганарымся!»
Аўтапрабег «Памятаем! Ганарымся!», прысвечаны 75-ай гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, стартаваў ад Кургана Славы г.Мазыра.
Пасля прыпынку ў в. Махнавічы ўдзельнікі прабегу адправіліся ў в. Буйнавічы Лельчыцкага раёна, а затым пабывалі на адным з дотаў, размешчаным каля вёскі Сініцкае Поле. Далей, пасля невялікага мітынгу, усе госці ўсклалі кветкі да памятнага знака Герою Савецкага Саюза Міхаілу Пятровічу Сыдзько, ураджэнцу вёскі Сініцкае Поле. Прыехаўшы ў в. Раманаўку Мазырскага раёна, удзельнікі аўтапрабегу здзейснілі экскурсію ў музей партызанскай Славы, пасля чаго паспыталі сапраўднай салдацкай кашы і духмянага чаю.
Аляксандр Шчарбакоў.
/ Газета Жыццё Палесся /
Усе навiны