Адрас райвыканкама:
247760, Гомельская вобласць, г. Мазыр, пл.Леніна, 16

Тэлефон прыёмнай:
8- (0236) -32-21-40

Электронны адрас для дзелавой перапіскі: mozyrisp1@mail.gomel.by
г. Мазыр
г. Мазыр
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
6 лістапада 2019

Мазырскі НПЗ праводзіць самы маштабны ў гісторыі капрамонт

Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод праводзіць самы маштабны і самы працяглы за ўсю сваю гісторыю капітальны рамонт. «Бягучая рамонтная кампанія на Мазырскім НПЗ па сваім аб’ёме і змесце намнога пераўзыходзіць усе папярэднія. Планавы капітальны рамонт тэхналагічных аб’ектаў ужо перасягнуў свой экватар. Больш за тысячу спецыялістаў з 17 будаўніча-рамонтных арганізацый Беларусі, Расіі і Германіі ў некалькі змен сумесна з рабочымі-рамонтнікамі працуюць на розных аб’ектах», – адзначылі на прадпрыемстве.
Самыя буйныя і складаныя з усіх работ разгарнуліся на ўстаноўцы каталітычнага крэкінгу, дзе рамонт апаратаў і абсталявання з’яўляецца часткай глыбокай мадэрнізацыі і рэканструкцыі аб’екта. На ўстаноўцы штодня задзейнічана больш за 450 чалавек, якія працуюць у двухзменным або трохзменным рэжыме. Спецыялісты службы галоўнага механіка Мазырскага НПЗ адзначаюць, што з улікам дэталёвага аналізу выконваемых работ, рэалізацыі цэлага комплексу падрыхтоўчых мерапрыемстваў, камплектацыі абсталяваннем і матэрыяламі капітальны рамонт павінен быць завершаны ва ўстаноўленыя тэрміны. Пры гэтым прыкладаюцца намаганні па магчымым скарачэнні працягласці рамонту асобных аб’ектаў. Па матэрыялах БЕЛТА

Усе навiны