Адрас райвыканкама:
247760, Гомельская вобласць, г. Мазыр, пл.Леніна, 16

Тэлефон прыёмнай:
8- (0236) -32-21-40

Электронны адрас для дзелавой перапіскі: mozyrisp1@mail.gomel.by
г. Мазыр
г. Мазыр
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
13 жніўня 2019

Мазырскі машынабудаўнічы завод арганізаваў спартыўна-турыстычны фестываль «Беражлівы бівак»

Пакуль большасць гараджан наракае на сырасць за акном і хутаецца ў пледы, на спартыўнай пляцоўцы турыстычнага комплексу «Альком-тур», што пад Бокавам, праводзяць час весела і з агеньчыкам – сапраўднаму турысту нішто не перашкаджае!
Самыя спартыўныя, азартныя, творчыя работнікі Мазырскага машынабудаўнічага завода, вопытнага лясгаса і райвыканкама – усяго 6 каманд – выпрабоўваюць свае сілы ў камандных спаборніцтвах.
Вось-вось пачнецца перацягванне каната і кіданне на далёкасць. Спяваюць, танцуюць, рыхтуюць на вогнішчы, спаборнічаюць – самае сапраўднае спартыўнае лета!
Дзякуй Мазырскаму машынабудаўнічаму заводу за арганізацыю такога вольнага часу. Як заўсёды, выдатна!

Усе навiны