Адрас райвыканкама:
247760, Гомельская вобласць, г. Мазыр, пл.Леніна, 16

Тэлефон прыёмнай:
8- (0236) -32-21-40

Электронны адрас для дзелавой перапіскі: mozyrisp1@mail.gomel.by
г. Мазыр
г. Мазыр
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
22 жніўня 2019

Конкурс на лепшы двор таварыства ўласнікаў

Для стымулявання жыхароў дамоў таварыстваў уласнікаў па добраўпарадкаванні дваровых тэрыторый райвыканкам штогод праводзіць конкурс на лепшы двор ТУ з устанаўленнем прызавога месца. У 2019 годзе заснаваны два прызавыя месцы з выплатай грашовай прэміі пераможцам.
Конкурс праводзіцца з 1 мая па 20 жніўня 2019 г.
Асноўныя крытэрыі ацэнкі канкурсантаў:
тэхнічны стан фасада дома, адмосткі, уваходных груп;
наяўнасць зялёных насаджэнняў, кветнікаў;
малыя архітэктурныя формы;
дзіцячыя, спартыўныя, гульнявыя пляцоўкі.
Хочацца адзначыць, што з кожным годам колькасць дамоў, якія прымаюць актыўны ўдзел у конкурсе, расце, і кожная прыдамавая тэрыторыя набывае свой каларыт і непаўторнасць.
Падвядзенне вынікаў конкурсу адбудзецца ва ўрачыстай абстаноўцы. У «ДЗЕНЬ ГОРАДА».

Усе навiны