Адрас райвыканкама:
247760, Гомельская вобласць, г. Мазыр, пл.Леніна, 16

Тэлефон прыёмнай:
8- (0236) -300111

Электронны адрас для дзелавой перапіскі: mozyrisp1@mail.gomel.by
г. Мазыр
г. Мазыр
Галоўная / Навіны раёна
25 лютага 2021

Касавы чэк – гарантыя паступленняў падаткаў у бюджэт

Нагадваем суб'ектам гаспадарання, якія ажыццяўляюць рэалізацыю тавараў (работ, паслуг) за наяўны разлік пра тое, што ў адпаведнасці з падпунктам 1.17 пункта 1 артыкула 22 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь пры рэалізацыі тавараў (работ, паслуг) за наяўны разлік плацельшчык абавязаны забяспечваць прыём наяўных грашовых сродкаў у парадку, якi вызначаецца заканадаўствам.
За парушэнне парадку прыёму грашовых сродкаў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у адпаведнасці з арт. 12.18 КоАП Рэспублікі Беларусь, за парушэнне парадку выкарыстання касавага абсталявання прадугледжана адказнасць арт. 12.20 КоАП Рэспублікі Беларусь.
Кожны пакупнік павінен мець на ўвазе, што толькі патрабуючы і атрымліваючы чэкі касавага абсталявання пры здзяйсненні пакупак або аплаце паслуг, ён зможа гарантавана абараніць свае правы як спажыўца пры куплі няякаснага тавару або атрыманні няякаснай паслугі.

(Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Мазырскім раёне)

Усе навiны