Адрас райвыканкама:
247760, Гомельская вобласць, г. Мазыр, пл.Леніна, 16

Тэлефон прыёмнай:
8- (0236) -32-21-40

Электронны адрас для дзелавой перапіскі: mozyrisp1@mail.gomel.by
рака Прыпяць
рака Прыпяць
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
6 лістапада 2019

Інспекцыя па справах непаўналетніх запрасіла падлеткаў на прафілактычную гутарку

Цяжкім быць нялёгка. Рабят падлеткавага ўзросту сабралі ў зале кінатэатра “Мір”. Галоўная мэта дарослых – папярэдзіць супрацьпраўныя дзеянні з боку дзяцей.
Восеньскія канікулы для мазырскіх дзяцей і падлеткаў пачаліся са слоў папярэджання. Інспекцыя па справах непаўналетніх Мазырскага РАУС ініцыіравала мерапрыемства, удзел у якім прынялі ўсе суб’екты прафілактыкі: міліцыянеры, сярод якіх супрацоўнікі наркакантролю, урачы-нарколагі, педагогі, грамадскія арганізацыі. У кінатэатры “Мір” дзецям не толькі расказалі пра магчымыя наступствы правапарушэнняў, але і прывялі рэальныя прыклады і паказалі, да чаго могуць прывесці няправільныя дзеянні.
Акцэнт зрабілі на злачынствах, звязаных з наркотыкамі. Усё пра адказнасць за ўжыванне, захоўванне і распаўсюджванне. Сваё бачанне сітуацыі акрэсліў і актывіст рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Мамы супраць наркотыкаў”.
Канікулы – самі доўгачаканы час для дзяцей і самы трывожны для дарослых. Бо колькасць правапарушэнняў з удзелам непаўналетніх традыцыйна расце менавіта ў канікулярны час. Галоўная мэта прафілактычнага мерапрыемства – не дапусціць, каб падлеткавая імпульсіўнасць і супярэчлівасць перарасла ў сур’ёзнае парушэнне закона. /Тэлеканал “Мазыр”/

Усе навiны