Адрас райвыканкама:
247760, Гомельская вобласць, г. Мазыр, пл.Леніна, 16

Тэлефон прыёмнай:
8- (0236) -32-21-40

Электронны адрас для дзелавой перапіскі: mozyrisp1@mail.gomel.by
ААТ "Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод"
ААТ "Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод"
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
22 жніўня 2019

ЭКСПРЭС-ІНФАРМАЦЫЯ СЛУЖБЫ ВЫРАТАВАННЯ 101

Лічбы і факты
У перыяд з 12 па 19 жніўня на тэрыторыі горада Мазыра і Мазырскага раёна пажараў не адбылося і ў 3 выпадках паведамленне аб здарэнні не пацвердзілася. Усяго з пачатку года на Мазыршчыне адзначана 28 вогненных здарэнняў, на якіх загінулі 3 чалавекі. За гэты ж перыяд у Беларусі зарэгістравана 3958 пажараў, ахвярамі агню сталі 296 чалавек. Яшчэ 5695 чалавек былі выратаваны работнікамі МНС пры ліквідацыі надзвычайных сітуацый.

Аказанне дапамогі насельніцтву
На мінулым тыдні падраздзяленні МНС 13 разоў накіроўваліся на аказанне дапамогі насельніцтву. У двух выпадках ратавальнікі выязджалі на ліквідацыю гнёздаў джаланосных насякомых. У чатырох выпадках была сабрана разлітая ртуць з разбітых тэрмометраў. Накіроўваліся работнікі МНС таксама на ліквідацыю наступстваў падгарання ежы на пліце.

Джалячыя насякомыя атакуюць
У цяперашні час назіраецца пік актыўнасці джаланосных насякомых. Толькі на працягу мінулага тыдня ратавальнікам давялося 2 разы выязджаць на аказанне дапамогі насельніцтву па дэзінсекцыі гнёздаў восаў. Жыхарам нашага рэгіёна хацелася б нагадаць, што асноўны фактар небяспекі ў сітуацыі ўкусу джалячых насякомых – гэта алергічная рэакцыя. Пры выяўленні рою пчол, вос або шэршняў ні ў якім разе нельга да іх падыходзіць блізка, крычаць, рабіць рэзкія рухі. Калі насякомае ўсё ж такі ўджаліла вас, то трэба выцягнуць джала і прыкласці холад. Каб зняць сверб, дастаткова змазаць пашкоджанае месца растворам пітной соды з вадой або нашатырным спіртам. У выпадку прыкмет алергічнай рэакцыі неадкладна выклікайце медыцынскую дапамогу па тэлефоне «103».

Правілы бяспекі ў спёку
Небяспека моцнай спёкі заключаецца ў цеплавым перагрэве арганізма чалавека, гэта значыць ва ўзнікненні пагрозы павышэння тэмпературы цела вышэй за 37,1° С або ў парушэнні цеплавога абмену – набліжэнні тэмпературы цела да 38,8° С. Асноўнымі небяспекамі ў спёку з’яўляюцца абязводжванне, сонечныя і цеплавыя ўдары, сонечныя апёкі.
Каб перанесці спёку:
- выбірайце вопратку са светлых натуральных тканін. У моцную спёку лепш сінтэтыку ня апранаць, бо яна не прапускае паветра і не дае скуры дыхаць;
- абавязкова пакрывайце галаву (капялюшык, кепка і інш.);
- насіце лёгкі летні абутак, які забяспечыць свабодны доступ паветра, адмоўцеся ад высокіх абцасаў;
- піце шмат вадкасці: негазаваную ваду з лімонам, морсы, сокі, зялёны чай;
- адмоўцеся ад ужывання страў з тлушчам, аддавайце перавагу лёгкім агароднінным і малочным прадуктам;
- не варта нагружаць сябе складанымі фізічнымі практыкаваннямі або цяжкай фізічнай працай.

Урокі бяспекі на ўсе выпадкі жыцця
Як ні сумна, але летнія канікулы заканчваюцца, а разам з імі да свайго завяршэння падышла і прафілактычная акцыя МНС “Канікулы без дыму і агню”. Каб засцерагчы дзяцей ад небяспекі ў летні перыяд, а таксама сфарміраваць у іх навыкі паводзін у любой надзвычайнай сітуацыі, ратавальнікі Мазырскага раённага падраздзялення МНС усе тры летнія месяцы праводзілі ўрокі бяспекі як у школах, так і ў дзіцячых садах.
Дзеці прынялі ўдзел у шматлікіх навучальных конкурсах і віктарынах, падчас якіх яны паказалі добрыя веды па бяспецы жыццядзейнасці. Не меншую цікавасць дзеці праявілі да пытанняў бяспекі, у якіх разглядаліся самыя розныя сітуацыі: «Што рабіць калі на вуліцы напаткала навальніца?», «Правілы паводзін на вадзе», «Як правільна выклікаць экстраную службу МНС?». Ну, а ў заканчэнні кожнай такой сустрэчы дзеці глядзелі новыя серыі мультфільма “Чароўная кніга”. Разам з пазітыўнымі эмоцыямі і карыснымі парадамі самыя актыўныя рабяты атрымалі з рук ратавальнікаў свае бяспечныя прызы.

Праверка паказала ...
У жніўні бягучага года Мазырскім раённым падраздзяленнем МНС праведзены маніторынг ТДА «Мазырцеплаахова» (дырэктар – Дашко С.І.). У ходзе праведзенага маніторынгу выяўлены шэраг парушэнняў заканадаўства аб пажарнай бяспецы, а іменна:
- дзверы вонкавых эвакуацыйных выхадаў з адміністрацыйнага будынка не абсталяваны замкамі (заваламі), якія забяспечаць магчымасць іх адчынення знутры без ключа;
- планы эвакуацыі людзей пры пажары і інструкцы да іх не адпавядаюць дзеючымі ТНПА;
- не забяспечана камплектаванне пажарнага крана рамонтнай зоны паўгайкай для падключэння пажарнага рукава і ствала;
- не забяспечана вызначэнне катэгорыі па выбуховапажарнай небяспецы складскіх і вытворчых будынкаў і памяшканняў з размяшчэннем паказальніка на вонкавым боку дзвярэй, варот;
- не забяспечана заключэнне дагавора на тэхнічнае абслугоўванне УПА з арганізацыяй, якая мае ліцэнзію на гэты від работ.
Па выніках праведзенага маніторынгу дырэктару ТДА «Мазырцеплаахова» ўручаны рэкамендацыі.

Мазырскае раённае падраздзяленне МНС

Усе навiны