Адрас райвыканкама:
247760, Гомельская вобласць, г. Мазыр, пл.Леніна, 16

Тэлефон прыёмнай:
8- (0236) -32-21-40

Электронны адрас для дзелавой перапіскі: mozyrisp1@mail.gomel.by
г. Мазыр
г. Мазыр
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
6 лістапада 2019

Экспрэс-інфармацыя службы выратавання 101

Лічбы і факты
У перыяд з 28 кастрычніка па 3 лістапада на тэрыторыі горада Мазыра і Мазырскага раёна пажараў не адбылося, і ў 4 выпадках паведамленне аб здарэнні не пацвердзілася. Усяго з пачатку года на Мазыршчыне адзначана 40 вогненных здарэнняў, на якіх загінулі 5 чалавек. За гэты ж перыяд у Беларусі зарэгістравана 5269 пажараў, ахвярамі агню стаў 371 чалавек. Яшчэ 9829 чалавек былі выратаваны работнікамі МНС пры ліквідацыі надзвычайных сітуацый.

«За бяспеку разам» – вынікі міжведамаснай акцыі
У перыяд з 16 кастрычніка па 1 лістапада ў Беларусі праводзілася акцыя «За бяспеку разам», у рамках якой работнікамі Мазырскага раённага падраздзялення МНС сумесна з прадстаўнікамі наглядных і іншых зацікаўленых арганізацый былі праведзены прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на папярэджанне сезонных надзвычайных сітуацый. Усяго за перыяд правядзення акцыі было абследавана 1963 домаўладанні грамадзян групы рызыкі. Праведзена таксама 60 рэйдаў па абследаванні гарышчаў і падвалаў, а таксама выяўленні пустых дамоў, якія прадстаўляюць пагрозу бяспецы людзей. Наведалі ратавальнікі і працоўныя калектывы Мазыршчыны, а таксама правялі гутаркі ў рамках сельскіх сходаў з жыхарамі раёна. Для аказання дапамогі пенсіянерам па прывядзенні жылля ў пажарабяспечны стан, на адрас родных, а таксама кіраўнікоў прадпрыемстваў, дзе яны раней працавалі, былі накіраваны інфармацыйныя лісты аб аказанні садзейнічання ў стварэнні бяспечных умоў пражывання.

У Беларусі стартуе рэспубліканская акцыя МНС «Не прапальвайце сваё жыццё!»
Для прыцягнення ўвагі да праблемы пажараў і гібелі людзей з-за неасцярожнага абыходжання пры курэнні ў лістападзе пройдзе прафілактычная акцыя МНС пад назвай «Не прапальвайце сваё жыццё!». У мерапрыемствах, якія пройдуць у 4 этапы, акрамя работнікаў МНС прымуць удзел таксама актывісты маладзёжнай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных. Каб нагадаць жыхарам нашага горада аб небяспецы курэння, першы этап акцыі адбудзецца ў грамадскім транспарце на «Маршруце бяспекі». На працягу другога этапа ратавальнікі сустрэнуцца з работнікамі прадпрыемстваў і арганізацый, а таксама навучэнцамі сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў. Не застануцца без увагі пункты грамадскага харчавання, дзе юныя памочнікі МНС прапануюць курцам абмяняць цыгарэты на цукеркі. Фінальны этап акцыі закране месцы масавага знаходжання людзей, дзе на гульнявых пляцоўках па бяспецы дзеці і дарослыя будуць мець магчымасць не толькі цікава, але і з карысцю правесці час.

Аўтаномны пажарны апавяшчальнік ратуе жыццё
Для таго каб засцерагчы сябе і свой дом ад пажараў, кожны жылы пакой неабходна абсталяваць аўтаномным пажарным апавяшчальнікам. Штогод дзякуючы гэтаму прыбору толькі ў нашай краіне атрымоўваецца выратаваць больш за сотню чалавечых жыццяў.
Дымаы дэтэктар – найбольш даступны сродак, здольны засцерагчы людзей і іх жыллё ад страшных наступстваў пажару. Прыбор рэагуе на задымленне, якое ўзнікла, падаючы магутны гукавы сігнал, пачуць які можа не толькі чалавек, які знаходзіцца ў кватэры, дзе ён усталяваны, але і яго суседзі. Апавяшчальнік усталёўваецца на столі, працуе ад батарэйкі і не патрабуе абслугоўвання спецыялізаваных арганізацый. А для таго, каб ён доўгі час быў спраўны, за ім неабходна правільна даглядаць.

Бяспеку выбарчых участкаў
Мазырскім ГРАНС праведзена пажарна-прафілактычная работа на ўчастках для галасавання па выбарах у Савет Рэспублікі і Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання на адпаведнасць правілаў «Агульныя патрабаванні пажарнай бяспекі да ўтрымання і эксплуатацыі капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў i iншых аб’ектаў , якія належаць суб’ектам гаспадарання», зацверджаных Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23.11.2017 №7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва». У ходзе пажарна-прафілактычнай работы ўстаноўлена, што ўсе ўчасткі бяспечныя для знаходжання людзей у плане магчымага ўзнікнення пажару па тэхнічных прычынах. Электраабсталяванне, пячное ацяпленне знаходзяцца ў здавальняючым стане. Усе выбарчыя ўчасткі забяспечаны спраўнымі першаснымі сродкамі пажаратушэння, а таксама эвакуацыйнымі выхадамі ў адпаведнасці з нормамі. Старшыні выбарчых камісій былі праінструктураваны па выкананні супрацьпажарнага рэжыму. Неабходна звярнуць увагу на тое, што пры размяшчэнні сталоў, кабінак для галасавання і асабліва гандлёвых кропак, не дапускаецца загрувашчванне эвакуацыйных шляхоў і выхадаў.

Праверка паказала
У верасні бягучага года Мазырскім раённым падраздзяленнем МНС праведзены маніторынг такіх прадпрыемстваў, як ДП «Мазырская перасовачная механізаваная калона №27» (в.а. дырэктара – Вусік А.С.) і ПВГУП «Стоп Драйв» (дырэктар – Паўлюк Н.Н.). У ходзе маніторынгу выяўлены шэраг парушэнняў заканадаўства па пажарнай бяспейф.
Так, у ДП «Мазырская перасовачная механізаваная калона №27» і ПВГУП «Стоп Драйв» не распрацавана агльнааб’ектавая інструкцыя па пажарнай бяспецы; не арганізавана падрыхтоўка работнікаў прадпрыемства па праграмах пажарна-тэхнічнага мінімуму, што вызначаюцца МНС.
На ДП «Мазырская перасовачная механізаваная калона №27» не забяспечана магчымасць свабоднага адчынення знутры без ключа вонкавых эвакуацыйных дзвярэй адміністрацыйнага будынка прадпрыемства; пажарны гідранты і вадаём не забяспечаны апазнавальнымі знакамі, адпаведнымі патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў; устаноўлены цеплагенерыруючыя апараты (металічныя печы) не прамысловага (завадскога) вырабу у рамонтным цэху для легкавых аўтамабіляў і ў будынку гаражных боксаў; не распрацаваны планы эвакуацыі людзей пры пажары для паверхаў будынка інтэрната, які знаходзіцца на балансе прадпрыемства; аўтазаправачная станцыя не забяспечана першаснымі сродкамі пажаратушэння (вогнетушыцелямі і сарбентам).

Мазырскае раённае падраздзяленне МНС

Усе навiны