Адрас райвыканкама:
247760, Гомельская вобласць, г. Мазыр, пл.Леніна, 16

Тэлефон прыёмнай:
8- (0236) -32-21-40

Электронны адрас для дзелавой перапіскі: mozyrisp1@mail.gomel.by
Мазырскі замак
Мазырскі замак
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
4 кастрычніка 2019

Дзякуй за тое, што Вы ёсць! Раённыя ўлады павіншавалі пажылых людзей

1 кастрычніка ў Беларусі адзначылі Дзень пажылога чалавека. Узрост, які мы прывыклі ўспрымаць як «ўзрост восені», – час вынікаў і згасання. Але гэта ўзрост сіл і вопыту, з якога трэба браць прыклад. Здымачная група тэлеканала разам з намеснікам старшыні выканкама Феліксам Галюком наведала з віншаваннямі некалькі такіх людзей.
Дзень пажылых – свята кранальнае, душэўнае, светлае. Гэта чарговая нагода сказаць “дзякуй” старэйшаму пакаленню за дабрыню, за ўдзел, за тое, што яны проста ёсць і радуюць нас сваёй прысутнасцю, вучаць і настаўляюць. Галіна Дзмітрыеўна Фядосенка якраз з такіх, а метады выхавання моладзі ў яе шчырыя і што ні на ёсць душэўныя. У мінулым – настаўнік пачатковых класаў, а цяпер мазырская Агнія Барто, аўтар некалькіх зборнікаў вершаў для дзяцей прымала віншаванні, слухала кампліменты з вуснаў намесніка старшыні Мазырскага райвыканкама Фелікса Галюка і паўтарала: гэты візіт ёй падоўжыў жыццё мінімум гадоў на дзесяць.
Галіна Дзмітрыеўна прызналася, такія знакі ўвагі – гэта вельмі прыемна, яна яшчэ доўга будзе ўспамінаць гэты візіт да дробязяў. І ўжо праводзячы Фелікса Фёдаравіча, практычна на парозе, крыху паэзіі. Пра закат, дзіцячыя вершы, а здаецца, што менавіта так Галіна Дзмітрыеўна ўспрымае сваю залатую пару жыцця.
Яшчэ адзін віншавальны адрас. Паліна Аляксееўна Мірановіч была франтавой медсястрой, колькі жыццяў выратавала – не злічыць і не ўспомніць. Ёй 93 гады, але кампліменты, кветкі і віншаванні жанчыны любяць прымаць у любым узросце.
Фелікс Фёдаравіч расказаў нам, што віншаваць такіх людзей заўсёды прыемна і ганарова. Раённыя ўлады не забываюць пажылых. Бо гэта не толькі людзі «залатога ўзросту», яны яшчэ «залаты фонд» Мазыршчыны. Прыклад для раўнення моладзі. /Тэлеканал “Мазыр”/

Усе навiны