Адрас райвыканкама:
247760, Гомельская вобласць, г. Мазыр, пл.Леніна, 16

Тэлефон прыёмнай:
8- (0236) -32-21-40

Электронны адрас для дзелавой перапіскі: mozyrisp1@mail.gomel.by
Мазырскі замак
Мазырскі замак
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
10 чэрвеня 2019

Для мазырскіх старшакласнікаў прайшоў маштабны ваенна-палявы збор

Экіпіроўка і ўзбраенне, магчымасць не толькі паглядзець, але і патрымаць у руках сапраўдны пісталет Макарава, сабраць і разабраць аўтамат, сфатаграфавацца з ручным процітанкавай гранатамётам. Пры арганізацыі ваенна-палявога збору для мазырскіх школьнікаў супрацоўнікі пагранатрада зладзілі ўсе так, каб сапраўды выклікаць непадробную цікавасць у падрастаючага пакалення. Бо гэта работа на перспектыву, з дапамогай такой рэкламы роднай вайсковай часткі матываваць падлеткаў на службу менавіта ў гэтым падраздзяленні. Рабяты назіралі, як з дапамогай прыбораў праверыць дакументы на сапраўднасць, па пакінутых слядах адшукаць кантрабандыста, з дапамогай падручных сродкаў дапамагчы пацярпеламу. Таксама прафесійныя ваенныя вучылі асновам самаабароны. Асобная ўвага была прыкавана да кіналагічнай службы. Востры нюх, фізічная сіла, адданасць гаспадару і важнай дзяржаўнай справе – ахове мяжы. Чацвераногія салдаты дэманстравалі пошук наркотыкаў і затрыманне парушальніка.
Ваенна-палявыя зборы – гэта традыцыйнае летняе мерапрыемства для старшакласнікаў. Патрыятызм, гатоўнасць у выпадку чаго абараняць сваю Радзіму, і, вядома, адна з галоўных задач – маральна падрыхтаваць рабят да службы ва ўзброеных сілах.
Сучасныя падлеткі, паглынутыя гаджэтамі і сацсеткамі, што такое вайна ўяўляюць хіба што па камп’ютарных гульнях. Такога роду зборы паказваюць, наколькі рэальнае жыццё і віртуальнае паміж сабой адрозніваюцца. Аддзел адукацыі зацікаўлены ў тым, каб падлеткі атрымлівалі практычныя веды. Мабільная дынамічная выстава самых яркіх нюансаў пагранслужбы – такая форма работы дакладна зацікавіць.
Ваенна-палявы збор праходзіць на працягу некалькіх дзён і на розных пляцоўках. Акрамя знаёмства з пагранвойскамі, хлопцы пабывалі ў радыётэхнічным батальёне, а дзяўчаты прайшлі, так бы мовіць, кароткатэрміновую практыку ў медустановах раёна.
Супрацоўнікі Мазырскага пагранатрада працуюць на перспектыву. Адна з задач – падрыхтаваць сабе годную змену. /Тэлеканал “Мазыр”/

Усе навiны