Адрас райвыканкама:
247760, Гомельская вобласць, г. Мазыр, пл.Леніна, 16

Тэлефон прыёмнай:
8- (0236) -20-14-40

Электронны адрас для дзелавой перапіскі: mozyrisp1@mail.gomel.by
рака Прыпяць
рака Прыпяць
Галоўная / Навіны раёна
10 ліпеня 2020

Адразу тры станцыі абезжалезвання запушчаны ў эксплуатацыю ў Мазырскім раёне

У рамках дзяржаўнай праграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» ў трох аграгарадках Мазырскага раёна (вв. Мялешкавічы, Белая і Глініца) ва ўрачыстай абстаноўцы сёння ўведзены ў эксплуатацыю станцыі абезжалезвання кантэйнернага тыпу, якія пабудаваны па апошніх тэхналогіях сучаснай вытворчасці. Удзел у цырымоніях адкрыцця прынялі старшыня Мазырскага раённага Савета дэпутатаў Галіна Кудзіна, намеснік старшыні Мазырскага райвыканкама Дзмітрый Мілер, начальнік участка па абслугоўванні сетак вадаправода і каналізацыі сельскіх населеных пунктаў Мазырскага раёна дзяржаўнага прадпрыемства «Мазырскі райжылкамгас» Дзяніс Малашчанка, старшыні сельскіх Саветаў, а таксама дэпутаты, мясцовыя жыхары.
Добрага настрою да такіх знамянальных падзей, якія абавязкова ўвойдуць у гісторыю развіцця кожнага з населеных пунктаў і стварэння ўмоў для пражывання людзей, дадалі музычныя нумары ў выкананні творчых калектываў раёна.
Адкрыццё гэтых аб’ектаў сапраўды стала святочным, бо якасць вады напрамую звязана з якасцю жыцця людзей. Ужыванне пітной вады, вычышчанай ад шкодных прымешак, з’яўляецца ключом да дасягнення добрага здароўя, бо вада складае дзве трэція чалавечага арганізма.

Хорошего настроения к таким знаменательным событиям, которые непременно войдут в историю развития каждого из населенных пунктов и созданию комфортных условий для проживания людей, прибавили музыкальные номера в исполнении творческих коллективов района.


Аляксандр Шчарбакоў, фота аўтара.
/ Газета Жыццё Палесся /

Усе навiны