Адрас райвыканкама:
247760, Гомельская вобласць, г. Мазыр, пл.Леніна, 16

Тэлефон прыёмнай:
8- (0236) -32-21-40

Электронны адрас для дзелавой перапіскі: mozyrisp1@mail.gomel.by
г. Мазыр
г. Мазыр
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
11 ліпеня 2019

Адкрыццё фірменнага магазіна ММЗ

На ўрачыстай цырымоніі з нагоды гэтай падзеі прысутнічала шмат ганаровых гасцей: старшыня Мазырскага райвыканкама Алена Фёдараўна Паўлечка, намеснік начальніка ўпраўлення камітэта эканомікі Гомельскага аблвыканкама, начальнік аддзела прамысловасці Алена Пятроўна Гайманава, прадстаўнікі флагмана сельскагаспадарчага машынабудавання рэспублікі – ААТ «Мінскі трактарны завод», адміністрацыя і работнікі ААТ «Мазырскі машынабудаўнічы завод», а таксама жыхары мікрараёна Зарэчны.
У сваім выступленні дырэктар прадпрыемства Дзмітрый Мікалаевіч Гаўрыленка адзначыў, што ў завода з’явіўся новы, перспектыўны напрамак для далейшага развіцця і яшчэ адна прыступка ў яго гісторыі. У бліжэйшай перспектыве гэты кірунак будзе развівацца. Ідзе работа па стварэнні інтэрнэт-магазіна, сэрвіс развіваецца і выводзіцца на новы, больш якасны ўзровень.
Алена Фёдараўна Паўлечка адзначыла, што Мазырскі машынабудаўнічы завод заўсёды славіўся якасцю і канкурэнтаздольнасцю выпускаемай прадукцыі, працаздольным, дружным калектывам, здольным вырашаць самыя сур’ёзныя задачы, працоўнымі дынастыямі. Алена Фёдараўна пажадала магазіну паспяховага гандлю, а прадпрыемству – суладнай, стабільнай працы, новых партнёраў, новых здзяйсненняў і ідэй ...
І вось кульмінацыя падзеі: стужка перарэзана! Першыя пакупнікі спяшаюцца ў гандлёвую залу.
Магазін у г. Мазыры стаў ужо пятым гандлёвым аб’ектам па Беларусі. Сетка фірменных магазінаў прапануе вялікі выбар трактарнай тэхнікі «BELARUS» і запасных частак да ўсёй лінейкі трактароў, якія выпускаюцца МТЗ і прадпрыемствамі, якія ўваходзяць у склад холдынгу. Пакупнік пры гэтым можа набыць у магазіне тавары народнага спажывання і сувенірную прадукцыю. А пашырэнне гандлёвай сеткі і адкрыццё новага магазіна дазволіць наблізіць прадукцыю беларускіх трактарабудаўнікоў да спажыўца, павысіць яе даступнасць для Гомельскага рэгіёна.
Крыніца: газета “Жыццё Палесся”

Усе навiны