Адрас райвыканкама:
247760, Гомельская вобласць, г. Мазыр, пл.Леніна, 16

Тэлефон прыёмнай:
8- (0236) -32-21-40

Электронны адрас для дзелавой перапіскі: mozyrisp1@mail.gomel.by
г. Мазыр
г. Мазыр
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
8 ліпеня 2019

Аб набліжэнні тэрмінаў падключэння да сістэмы кантролю касавага абсталявання

Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Мазырскім раёне нагадвае індывідуальным прадпрымальнікам пра набліжэнне тэрмінаў падключэння да сістэмы кантролю касавага абсталявання.
Індывідуальныя прадпрымальнікі ў гарадах абласнога падпарадкавання і Мінску абавязаны забяспечыць падключэнне касавага абсталявання да СККА з 1 лістапада 2019 г. У гарадах раённага падключэння – з 1 снежня 2019 г. З 1 студзеня 2020 г. – на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Да наступлення гэтых тэрмінаў індывідуальным прадпрымальнікам варта заключыць з РУП «Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах» дагаворы на падключэнне касавага абсталявання да сістэмы кантролю. Графікі на падключэнне да СККА размяшчаюцца на сайце цэнтра.
Улічваючы значны аб’ём маючых адбыцца работ, індывідуальныя прадпрымальнікі абавязаны забяспечыць гатоўнасць касавага абсталявання для падключэння яго да СККА ва ўстаноўленыя графікамі тэрміны. Для гэтага індывідуальным прадпрымальнікам неабходна актывізаваць дапрацоўку наяўных касавых падсумоўваючых апаратаў або набыць новае касавае абсталяванне, якое забяспечвае магчымасць функцыянавання з СККА.

Усе навiны