Адрас райвыканкама:
247760, Гомельская вобласць, г. Мазыр, пл.Леніна, 16

Тэлефон прыёмнай:
8- (0236) -32-21-40

Электронны адрас для дзелавой перапіскі: mozyrisp1@mail.gomel.by
ААТ "Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод"
ААТ "Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод"
Галоўная / Прафілактыка

Прафілактыка

«POMOGUT.BY» – інфармацыйны рэсурс для людзей, якія сутыкнуліся з праблемай наркаманіі. Асноўнай мэтай праекта з’яўляецца практычная дапамога нарказалежным асобам у Рэспубліцы Беларусь і прафілактыка наркаманіі.
“Усё аб наркаманіі”
На сайце pomogut.by сабрана для вас самая важная інфармацыя аб праблеме наркаманіі. Як своечасова распазнаць у дзіцяці наркамана, які пачынае? Куды звяртацца і хто зможа дапамагчы? Якая адказнасць прадугледжана за распаўсюджванне наркотыкаў? На гэтыя і многія іншыя пытанні вы знойдзеце адказ тут.
“Дапамога нарказалежным”
На сайце pomogut.by вы знойдзеце кантакты спецыяльных арганізацый у Беларусі, якія аказваюць паслугі залежным, сузалежным і тым, хто знаходзіцца ў стадыі рэмісіі. Пададзены пералік іх паслуг, агульная інфармацыя аб арганізацыі, а таксама вакансіі для працаўладкавання, якія маюцца, бліжэйшыя мерапрыемствы і так далей.
“Атрымаць кансультацыю”
На сайце pomogut.by праз спецыяльную форму кожны жадаючы можа зусім бясплатна атрымаць кансультацыю эксперта па пытаннях аказання дапамогі нарказалежным.

Праект «POMOGUT.BY» – гэта аб’яднанне намаганняў і магчымасцей дзяржавы і грамадзянскай супольнасці. Ствараючы яго, мы не ставілі перад сабою мэту прымусіць адмовіцца ад ужывання наркотыкаў.
Наша задача – дапамагчы тым, хто аказаўся адзін на адзін са сваёй бядой і згубіўся ў акіяне абяцанняў, прапаноў і паслуг.


Калі Вы аказаліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, якая звязана з насіллем у сям’і:

знаходзіцеся ў небяспечным для здароўя і жыцця стане;
церпіце фізічнае насілле ў вашым доме;
Вам і вашым дзецям неабходны часовы прытулак
Вы можаце звярнуцца па дапамогу да спецыялістаў па тэлефонах: 22-52-38, 22-52-39.

Інфармацыя аб службах, якія дзейнічаюць і аказваюць медыцынскую, сацыяльную і псіхалагічную дапамогу ў крызісных станах, у тым ліку экстранную псіхалагічную дапамогу

КРУГЛАСУТАЧНЫЯ СЛУЖБЫ

Рэспубліканская тэлефонная гарачая лінія па аказанні псіхалагічнай дапамогі непаўналетнім, якія трапілі ў крызісную сітуацыю
Тэлефон даверу для дзяцей: 8 801 100 16 11 (ананімна, бясплатна)
Тэлефон даверу для дзяцей і падлеткаў: 8017 246 03 03 (ананімна, бясплатна)

Тэлефон даверу Гомельскага гарадскога цэнтра сацыяльнага абслугоўвання сям’і і дзяцей: 170 (ананімна, бясплатна)

Тэлефон даверу ўстановы “Гомельская абласная клінічная псіхіятрычная бальніца”: 8-0232-31-51-61 (ананімна, бясплатна) з 8.00 да 17.00 у працоўныя дні

На базе аддзела грамадскага здароўя ДУ “Гомельскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя”: 8-0232-75-55-97 (ананімна, бясплатна)

Установы г. Мазыра, якія аказваюць спецыялізаваную псіхалагічную дапамогу, у тым ліку экстраннага характару

Мазырскі псіханеўралагічны дыспансер (вул. Малініна, 9)
Псіхатэрапеўт – Мядзведзева Вольга Юр’еўна
Тэлефон даверу: 34-15-99 (ананімна)
Пан., Аўт., Чац., Пят. – 8.00-14.00; Сер. – 13.00-19.00

Мазырская цэнтральная гарадская паліклініка
Псіхатэрапеўт – Карпуковіч Вікторыя Ігараўна
Тэлефон даверу: 8-029-986-48-07 (ананімна)
Пан., Аўт., Чац., Пят. – 8.00-14.00; Сер. – 13.00-19.00

Кабінет ананімнага кансультавання падлеткаў і іх бацькоў установы “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Мазырскага раёна”
г. Мазыр, пл. Горкага, 7
кожная серада
кабінет №20
тэл. 22-52-38, 22-52-39

ДУА “Сацыяльна-педагагічны цэнтр”
г. Мазыр, вул. В. Харужай, 3
кансультацыйны кабінет, гарачая лінія
+375298311453, час работы з 9.00 да 21.00 штодзённа

Тэматыка Адзіных дзён здароўя, прафілактычных акцый у Мазырскім раёне на 2017 год

АУС Мазырскага райвыканкама інфармуе аб тым, што ў межах акцыі “П’янству не!”, якая праводзіцца МУС Рэспублікі Беларусь, ва Упраўленні ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама кругласутачна функцыянуе гарачая лінія.
Набраўшы нумар 8-0232-46-44-44 (або 102), Вы зможаце праінфармаваць органы ўнутраных спраў аб фактах незаконнай вытворчасці і месцах продажу алкагольнай прадукцыі, у тым ліку хатняга вырабу.

У сувязі з ростам у 2018 годзе ўчынення цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў, здзейсненых у сферы сямейна-бытавых адносін, з мэтаю аказання дапамогі і садзейнічання ў вырашэнні праблем насілля ў сям’і на тэрыторыі Мазырскага раёна праводзіцца шэраг спецыяльных комплексных мерапрыемстваў па прафілактыцы асацыяльных паводзін грамадзян у сферы сямейна-бытавых адносін, задачай якіх з’яўляецца інфармаванне грамадзян аб магчымасцях дзяржаўных органаў і грамадскіх аб’яднанняў у вырашэнні праблем насілля ў сям’і, прыняцці мер прафілактычнага ўздзеяння да асоб, якія здзяйсняюць насілле ў сям’і.
Па фактах здзейсненага насілля ў сям’і грамадзяне г. Мазыра і Мазырскага раёна могуць звярнуцца:
- у Мазырскі РАУС па адрасе г. Мазыр, вул. 17-га Верасня, 15, дзяжурная частка або па тэлефоне 102;
- у Тэрытарыяльны цэнтр сацяльнага абслугоўвання насельніцтва Мазырскага раёна па адрасе г. Мазыр, пл. Горкага, 7, тэл. 32-52-38, 32-52-39;
- пазваніўшы на гарачую лінію па тэлефоне 8-801-1008801.
Папярэдзім сямейныя трагедыі разам!