Адрас райвыканкама:
247760, Гомельская вобласць, г. Мазыр, пл.Леніна, 16

Тэлефон прыёмнай:
8- (0236) -32-21-40

Электронны адрас для дзелавой перапіскі: mozyrisp1@mail.gomel.by
ААТ "Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод"
ААТ "Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод"
Галоўная / Жыллёвая палітыка

Жыллёвая палітыка

Парадак пастаноўкі на ўлік для паляпшэння жыллёвых умоў
У адпаведнасці з ПАЛАЖЭННЕМ аб уліку грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, і аб парадку прадастаўлення жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.12.2013г. №563 «Аб некаторых пытаннях прававога рэгулявання жыллёвых адносін» (уступіў у законную сілу 1 красавіка 2014г.), маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў:
грамадзяне:
якія не маюць ва ўласнасці і (або) у валоданні і карыстанні* жылых памяшканняў у населеным пункце па месцы прыняцця на ўлік для паляпшэння жыллёвых умоў (па месцы працы (службы), а грамадзяне без пэўнага месца жыхарства, якія раней мелі рэгістрацыю (прапіску) па месцы жыхарства ў гэтым населеным пункце, – па месцы знаходжання (далей – населены пункт па месцы прыняцця на ўлiк).
забяспечаныя агульнай плошчай жылога памяшкання менш за 15 кв. метраў на аднаго чалавека. Пры гэтым забяспечанасць агульнай плошчай жылога памяшкання вызначаецца зыходзячы з сумы агульнай плошчы ўсіх жылых памяшканняў, якія знаходзяцца ва ўласнасці і (або) у валоданні і карыстанні грамадзяніна і членаў яго сям’і, якія пражываюць сумесна з ім, у населеным пункце па месцы прыняцця на ўлік.
Пры асобным пражываннi членаў сям’і забяспечанасць агульнай плошчай жылога памяшкання на аднаго чалавека вызначаецца зыходзячы з той, якая прыходзіцца на грамадзяніна і членаў яго сям’і, з якімі ён прымаецца на ўлік для паляпшэння жыллёвых умоў, сумы агульнай плошчы ўсіх жылых памяшканняў, якія знаходзяцца ва ўласнасці і (або) у валоданні і карыстанні ў іх, а таксама ў членаў іх сем’яў, з якімі яны сумесна пражываюць, у населеным пункце па месцы прыняцця на ўлік, за вылікам агульнай плошчы, якая прыходзіцца на іншых грамадзян (за выключэннем наймальнікаў і паднаймальнікаў), якія пражываюць у гэтых жылых памяшканнях, але не ўключаныя ў лік членаў сям’і грамадзяніна, з якімі ён прымаецца на паказаны ўлік;
пражываюць у жылым памяшканні, якое прызнана не адпаведным устаноўленым для пражывання санітарным і тэхнічным патрабаванням;
якія пражываюць у інтэрнатах, за выключэннем грамадзян, якiм прадастаўлена права валодання і карыстання жылым памяшканнем у інтэрнаце ў сувязі з навучаннем, спартыўнай падрыхтоўкай*, праходжаннем клінічнай ардынатуры**, а таксама сезонных і часовых работнікаў;
якія пражываюць у жылых памяшканнях прыватнага жыллёвага фонду па дагавору найму жылога памяшкання;
якія пражываюць у жылых памяшканнях камерцыйнага выкарыстання на ўмовах дагавора найму жылога памяшкання камерцыйнага выкарыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду, заключанага на тэрмін працоўных (службовых) адносін, а таксама ў жылых памяшканнях сацыяльнага карыстання на падставе дагавора найму жылога памяшкання сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду, заключанага на тэрмін да дзесяці;
якія пражываюць у адным пакоі або аднапакаёвай кватэры з іншымі грамадзянамі і маюць захворваннi, пазначаныя ў пераліку, што вызначаецца Міністэрствам аховы здароўя, пры наяўнасці якіх прызнаецца немагчымым іх сумеснае пражыванне з іншымі грамадзянамі ў адным пакоі або аднапакаёвай кватэры, а таксама якія пражываюць у адным пакоі або аднапакаёвай кватэры з асобамі, што маюць захворванні, названыя ў гэтым пераліку;
якія пражываюць у адной кватэры (аднакватэрным жылым доме), заселенай (заселеным) некалькімі ўласнікамі жылых памяшканняў, пры ўмове, што іх уласнасць выдзелена ва ўстаноўленым парадку (зроблены падзел жылога памяшкання з утварэннем двух і больш асобных жылых памяшканняў або з вылучэннем ва ўласнасць ізаляваных жылых пакояў з захаваннем падсобных памяшканняў у агульным карыстанні і ў агульнай долевай уласнасці), і (або) наймальнікамі жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду, калі яны забяспечаны агульнай плошчай жылога памяшкання менш за 15 кв. метраў на кожнага члена сям’і;
якія пражываюць у неізаляваных (сумежных) жылых пакоях і якія не з’яўляюцца блізкімі сваякамі*;
якія пражываюць у аднапакаёвай кватэры з іншым грамадзянінам незалежна ад яго полу (у тым ліку незалежна ад таго, з’яўляюцца яны ці не з’яўляюцца блізкімі сваякамі), акрамя мужа і жонкі;
якія адносяцца да маладых сем’яў**, што ўпершыню ўзялі шлюб (муж i жонка), калi нi адзiн з iх не мае ва ўласнасці кватэры або аднакватэрнага жылога дома і (або) не з’яўляецца наймальнікам кватэры або аднакватэрнага жылога дома па дагаворы найму жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду, а таксама не займае аб’ект долевага будаўніцтва па дагаворы найму, арэнды, бязвыплатнага карыстання ці іншым дагаворы ў адпаведнасці з Правіламі заключэння, выканання і скасавання дагавора стварэння аб’екта долевага будаўніцтва ў населеным пункце па месцы прыняцця на ўлiк;
якія пражываюць у жылых памяшканнях спецыяльных дамоў для ветэранаў, састарэлых і інвалідаў, якія маюць непаўналетніх дзяцей, а таксама якія пражываюць у дамах-інтэрнатах для састарэлых і інвалідаў, якім пры перааглядзе ўстаноўлена III група інваліднасці або інваліднасць знята ці якія прызнаныя ва ўстаноўленым парадку дзеяздольнымі, калі за імі не захавалася або ім не можа быць прадастаўлена права валодання і карыстання жылым памяшканнем, з якога яны выбылі;
маладыя рабочыя (служачыя), маладыя спецыялісты, якія прыбылі па размеркаванні, накіраваныя на работу ў адпаведнасці з дагаворам аб мэтавай падрыхтоўцы спецыяліста (рабочага, служачага), або спецыялісты, якія прыбылі па накіраванні дзяржаўных органаў і іншых арганізацый на работу ў арганізацыі, размешчаныя на тэрыторыях з узроўнем радыёактыўнага забруджвання звыш за 5 кюры на квадратны кіламетр і тэрыторыях, якія прыраўніваюцца да іх;
дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асобы з лiку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, у выпадку, калі яны:
не маюць ва ўласнасці і (або) у валоданні і карыстанні жылых памяшканняў у населеным пункце па месцы прыняцця на ўлік (пры прыняцці на ўлік для паляпшэння жыллёвых умоў у г. Мінску ўлічваюцца жылыя памяшканні, якія знаходзяцца ва ўласнасці і (або) у валоданні і карыстанні, размешчаныя ў Мінскім раёне);
пры ўсяленні ў жылое памяшканне, з якога выбылі, сталі б мець патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў;
не могуць быць уселены ў жылое памяшканне, з якога выбылі, і немагчымасць усялення ў гэта жылое памяшканне ўстаноўлена мясцовым выканаўчым і распарадчым органам па месцы знаходжання гэтага жылога памяшкання.
Немагчымасць усялення ў жылое памяшканне ўстанаўліваецца паводле рашэння мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў у выпадку страты жылога памяшкання (гібелі, знішчэння), сістэматычнага (тры і больш разоў на працягу года) парушэння грамадзянамі, якія пражываюць у гэтым жылым памяшканні, правілаў карыстання жылым памяшканнем, утрымання жылых і дапаможных памяшканняў, наяўнасці неспрыяльных або небяспечных умоў пражывання з бацькамі, пазбаўленымі бацькоўскіх правоў, і іншымі грамадзянамі, якія пражываюць у дадзеным жылым памяшканні, а таксама ў іншых выпадках. Парадак прыняцця рашэнняў аб немагчымасці ўсялення ў жылое памяшканне вызначаецца аблвыканкамамі, Мінскім гарвыканкамам.