Грамадская прыёмная
2021 год будзе адзначаны важнай падзеяй у жыцці нашай краіны: прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў Беларусі - людзі розных сацыяльных груп, прафесій і узростаў - абмяркуюць актуальныя пытанні жыцця дзяржавы і грамадства, падвядуць вынікі мінулай пяцігодкі, выпрацуюць напрамкі стратэгіі далейшага развіцця рэспублікі на Усебеларускім народным сходзе.
Запрашаем вас прыняць удзел у грамадскім абмеркаванні, падрыхтоўцы прапаноў па ўдасканаленні нацыянальнага заканадаўства.Свае прапановы можна будзе пакінуць у грамадскай прыёмнай пры Мазырскім раённым выканаўчым камітэце ў аўторак і чацвер з 16.00 да 18.00 па адрасе: г. Мазыр, плошча Леніна, 16, каб. № 100.
Прапановы ў дадзены час прымаюцца як асабіста, так і па тэлефоне 8 (0236) 229967
Нам важна ваша меркаванне!