VI Усебеларускі народны сход
Паважаныя жыхары Мазырскага раёна!
Працягваецца падрыхтоўка да VI Усебеларускага народнага схода, на якім будуць вызначаны прыярытэты далейшага грамадска-палітычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.У гэтыя дні ўнесці свае прапановы па гэтых пытаннях можа кожны.
Напрыклад, накіраваць іх можна на адрас электроннай пошты
mozyrispolkom1@mail.gomel.by
У наступным яны будуць перададзены для апрацоўкі, аналізу і абагульнення ў працоўную групу рэспубліканскага аргкамітэта па падрыхтоўцы VI Усебеларускага народнага схода.
УВАГА! Для разгляду і апрацоўкі Вашай прапановы ў абавязковым парадку неабходна ўказаць прозвішча, імя (цалкам), адрас рэгістрацыі (знаходжання), кантактны тэлефон, а ў тэме паведамлення пазначыць сферу, якой тычыцца ваша прапанова.
УЗОР ЗАПАЎНЕННЯ ПРАПАНОВЫ
Тэма: маладзежная палітыка
Іваноў Іван Іванавіч,
г. Мазыр, бульвар Юности, 181; + 375-29-123-45-67
ПРАПАНОВА: “Лічу мэтазгодным павелічэнне верхняга парога маладзежнага ўзросту з 31 года да 35 гадоў".
Дасланыя прапановы не падпадаюць пад дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" і не патрабуюць адказу.