Адрас райвыканкама:
247760, Гомельская вобласць, г. Мазыр, пл.Леніна, 16

Тэлефон прыёмнай:
8- (0236) -32-21-40

Электронны адрас для дзелавой перапіскі: mozyrisp1@mail.gomel.by
г. Мазыр
г. Мазыр
Галоўная / Aўкцыёны

Aўкцыёны

Мазырскі раённы выканаўчы камітэт21 лютага 2019 г. праводзіць адкрыты аўкцыён на права заключэння дагавора арэнды зямельнага ўчастка на тэрыторыі Мазырскага раёна Гомельскай вобласці

№п/п

Месцазнаходжанне зямельнага ўчастка

Кадастравы нумар

Мэтаваепрызначэнне зямельнагаўчастка

Плошча зямельнагаўчастка, га

Тэрмін арэнды,

гадоў

Звесткі аб участку (абмежаванні ў выкарыстанні, наяўнасць камунікацый)

Пачатковая цана прадмета аўкцыёну, руб.

Сума задатку, якая ўносіццаўдзельнікам, руб.

Затраты на падрыхтоўку дакументацыі

1

Гомельская вобласць, г.Мазыр, вул.Веры Харужай (раён дома №13)

323550100010000893

для будаўніцтваіабслугоўваннягандлёвага павільёна (зямельныўчастак для размяшчэнняаб’ектаў рознічнага гандлю)

0,0048

15

пад’ездда зямельнагаўчасткаажыццяўляеццапаасфальтаванай дарожнай сетцы, ёсць магчымасцьпадключэння даіснуючых сетак электразабеспячэння, водазабеспячэння, каналізацыі, сетак сувязі, зямельныўчастак маеабмежаванні (абцяжаранні) увыкарыстанніў сувязізяго размяшчэннем на прыроднай тэрыторыі, якая падлягае спецыяльнайахове (у водаахоўнай зоне ракі, вадаёма) уахоўных зонах аб’ектаўінжынернай інфраструктуры (ахоўных зонах сетакі збудаванняў цеплазабеспячэння)

363 руб.54 кап.

36 руб. 35 кап.

уадпаведнасціз каштарысам расходаў паарганізацыіі правядзенні аўкцыёну

Арганізатар аўкцыённых таргоў – Мазырскі раённы выканаўчы камітэт.Зямельныя ўчасткі выстаўляюцца на аўкцыённыя таргі ў адпаведнасці з Палажэннем аб парадку арганізацыі і правядзення аўкцыёнаў на права заключэння дагавораў арэнды зямельных участкаў, зацверджаным Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26.03.2008 № 462.Аўкцыён адбудзецца 21 лютага 2019 г. у 10.00 у Мазырскім раённым выканаўчым камітэце па адрасе: Гомельская вобласць, г. Мазыр, пл. Леніна, 16, пры наяўнасці не менш як двух удзельнікаў на лот. Калі заява на ўдзел пададзена толькі адной юрыдычнай асобай або індывідуальным прадпрымальнікам, зямельны ўчастак даецца гэтай асобе пры яе згодзе з унясеннем платы за прадмет аўкцыёну ў памеры пачатковай цаны прадмета аўкцыёну, павялічанай на 5 працэнтаў.Дакументы для ўдзелу ў таргах прымаюцца з даты апублікавання аб’явы аб правядзенні аўкцыёну па рабочых днях з 9.00 да 17.00 (абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00) па 15 лютага 2019 г. уключна ва ўпраўленні землеўпарадкавання Мазырскага райвыканкама (Гомельская вобласць, г. Мазыр, пл. Леніна, 16, кабінет 310, кантактны тэлефон (80236) 321551).Да ўдзелу ў аўкцыёне дапускаюцца індывідуальныя прадпрымальнікі, юрыдычныя асобы (асабіста або праз свайго прадстаўніка ці ўпаўнаважаную службовую асобу), якія падалі ў камісію ў пазначаны ў паведамленні тэрмін адпаведныя заявы з прыкладаннем наступных дакументаў:індывідуальным прадпрымальнікам – копія пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі індывідуальнага прадпрымальніка без натарыяльнага засведчання;прадстаўніком індывідуальнага прадпрымальніка – натарыяльна засведчаная даверанасць;прадстаўніком або ўпаўнаважанай службовай асобай юрыдычнай асобы Рэспублікі Беларусь – даверанасць, выдадзеная юрыдычнай асобай, або дакумент, які пацвярджае паўнамоцтвы службовай асобы, копіі дакументаў, якія пацвярджаюць дзяржаўную рэгістрацыю юрыдычнай асобы без натарыяльнага засведчання, дакумент з указаннем банкаўскіх рэквізітаў юрыдычнай асобы;прадстаўніком або ўпаўнаважанай службовай асобай замежнай юрыдычнай асобы – легалізаваныя ва ўстаноўленым парадку копіі ўстаноўчых дакументаў і выпіска з гандлёвага рэестра краіны паходжання (выпіска павінна быць зроблена на працягу года да падачы заявы на ўдзел у аўкцыёне) або іншы эквівалентны доказ юрыдычнага статусу у адпаведнасці з заканадаўствам краіны паходжання з засведчаным ва ўстаноўленым парадку перакладам на беларускую або рускую мову, легалізаваныя ва ўстаноўленым парадку даверанасць або дакумент, які пацвярджае паўнамоцтвы службовай асобы, дакумент аб фінансавай плацежаздольнасці, выдадзены абслугоўваючым банкам або іншай крэдытна-фінансавай арганізацыяй, з засведчаным ва ўстаноўленым парадку перакладам на беларускую ці рускую мову;завераная банкам копія плацежнага даручэння аб унясенні задатку ў памеры, пазначаным у паведамленні, на рахунак Мазырскага райвыканкама BY20AKBB36414230001013300000, філіял № 317 АСБ «Беларусбанк», г. Мазыр, вул. Ленінская, 6, код AKBBBY21317, УНП 400036117, інфармацыю пра рэквізіты банка і нумары бягучага (разліковага) рахунку, адкрытага для вяртання унесеных задаткаў, а таксама заключыўшыя пагадненні.Пры падачы дакументаў на ўдзел у аўкцыёне прадстаўнікі індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб, упаўнаважаныя службовыя асобы юрыдычных асоб прад’яўляюць дакумент, які сведчыць асобу. Пры падачы дакументаў упаўнаважаная асоба (яе прадстаўнік) прад’яўляе дакумент, які сведчыць асобу, і даверанасці, выдадзеныя індывідуальнымі прадпрымальнікамі, юрыдычнымі асобамі, якiя заключылi дагавор аб сумесным удзеле ў аўкцыёне. Прадстаўніком упаўнаважанай асобы дадаткова прад’яўляецца даверанасць, выдадзеная ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку, або дакумент, які пацвярджае паўнамоцтвы службовай асобы.Усім жадаючым даецца магчымасць азнаёміцца з зямельна-кадастравай дакументацыяй па зямельным участку і яго месцазнаходжаннем у натуры ў тэрмін па 15 лютага 2019 г. уключна. Інжынернае развіццё інфраструктуры тэрыторыі, якая забудоўваецца, ажыццяўляецца згодна з тэхнічнымі ўмовамі, выдадзенымі арганізацыям, што эксплуатуюць і ўзгадняюць, на стадыі праектна-пошукавых работ.Заключная рэгістрацыя ўдзельнікаў аўкцыёну адбудзецца з 8.30 да 9.30 21 лютага 2019 г. па адрасе: г. Мазыр, пл. Леніна, 16, 3-ці паверх, кабінет 310. Індывідуальныя прадпрымальнікі, юрыдычныя асобы, якія не прайшлі заключную рэгістрацыю, да ўдзелу ў аўкцыёне не дапускаюцца.Пераможцу аўкцыёну або адзінаму ўдзельніку аўкцыёну, які не адбыўся, зямельны ўчастак даецца з умовамі:на працягу 10 рабочых дзён з дня зацвярджэння пратакола аб выніках аўкцыёну або пасля прызнання, што аўкцыён не адбыўся, унясення платы за права заключэння дагавора арэнды зямельнага ўчастка, пакрыцця расходаў, звязаных з правядзеннем аўкцыёну і фарміраваннем зямельнага ўчастка;не пазней за два працоўныя дні з дня кампенсацыі выдаткаў на арганізацыю і правядзенне аўкцыёну заключэння ва ўстаноўленым парадку з Мазырскім раённым выканаўчым камітэтам дагавора арэнды зямельнага ўчастка і на працягу двух месяцаў з дня яго заключэння ажыццяўлення дзяржаўнай рэгістрацыі права на зямельны ўчастак;распрацоўкі і зацвярджэння ва ўстаноўленым парадку праектна-каштарыснай дакументацыі на будаўніцтва аб’екта, ажыццяўлення будаўніцтва на ўмовах i ў тэрмiны, вызначаныя праектна-каштарыснай дакументацыяй;на працягу шасці месяцаў з дня зацвярджэння ва ўстаноўленым парадку праектнай дакументацыі прыступіць да заняцця зямельнага ўчастка ў адпаведнасці з мэтай і ўмовамі яго давання.