Адрас райвыканкама:
247760, Гомельская вобласць, г. Мазыр, пл.Леніна, 16

Тэлефон прыёмнай:
8- (0236) -32-21-40

Электронны адрас для дзелавой перапіскі: mozyrisp1@mail.gomel.by
рака Прыпяць
рака Прыпяць
Галоўная / Жыхарам / Aктуальна

Aктуальна

Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Мазырскім раёне інфармуе

Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Мазырскім раёне нагадвае, што тэрмін прадстаўлення падатковай дэкларацыі (разліку) па падаходным падатку з фізічных асоб за 2018 год не пазней за 1 красавіка 2019 года.
Падатковую дэкларацыю (разлік) па падаходным падатку з фізічных асоб прадстаўляюць грамадзяне, якія атрымалі на працягу 2018 года даходы, якія падлягаюць падаткаабкладанню. Да такіх даходаў, у тым ліку, адносяцца:
- даходы, атрыманыя за мяжой (ад работы па найму, кантракце і інш.);
- даходы, атрыманыя ў выглядзе дарэння ад фізічных асоб, якія не з’яўляюцца блізкімі сваякамі, грашовых сродкаў і (або) iншай маёмасцi ў памеры, якi перавышае 6116 рублёў у год;
- даходы, атрыманыя ад продажу на працягу года двух і больш аўтамабіляў ці іншых механічных транспартных сродкаў;
- даходы, атрыманыя ад продажу аўтамабіля, тэхнічна дапушчальная агульная маса якога перавышае 3500 кілаграмаў і (або) колькасць месц для сядзення, акрамя сядзення вадзіцеля, перавышае восем (грузавыя аўтамабілі, аўтобусы);
- даходы ад продажу ці іншага выплатнага адчужэння (мена, рэнта і інш.) на працягу пяці гадоў больш за адзін аб’ект нерухомасці, якія належаць фізічнай асобе на праве ўласнасці (долі ў праве ўласнасці на ўказаную маёмасць), а менавіта: больш за адну кватэру, больш за адзін жылы дом, больш за адну дачу, больш за адзін садовы домік з гаспадарчымі пабудовамі (пры іх наяўнасці), больш за адзін гараж, больш за адно машына-месца, больш за адзін зямельны ўчастак;
- даходы ад здачы ў арэнду жылых і (або) нежылых памяшканняў, машына-месцаў у памеры, якi перавышае 6116 рублёў;
- іншыя даходы (ад продажу гандлёвых, офісных, адміністрацыйных памяшканняў (долі ў праве ўласнасці на пазначаную маёмасць), ад продажу долі (часткі долі) у статутным фондзе арганізацыі іншай фізічнай асобе і інш.).
У адпаведнасці з часткай 3 артыкула 13.4 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях – парушэнне фізічнай асобай устаноўленага тэрмiну прадстаўлення ў падатковы орган падатковай дэкларацыі (разліку) прадугледжвае накладанне штрафу.
Падрабязную інфармацыю можна атрымаць у інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Мазырскім раёне, размешчанай па адрасе: г. Мазыр, зав. Бярозавы 1-ы, 3-2, а таксама па тэлефонах 21-02-84, 21-02- 91, 21-02-88.
Прыём падатковых дэкларацый адбываецца з 2 студзеня па 1 красавіка 2019 года ўключна па адрасе: г. Мазыр, зав. Бярозавы 1-ы, 3-2, у працоўныя дні з 8.00 да 19.00, а таксама 23 і 30 сакавіка 2019 года з 09.00 да 13.00.